Культ
Якая ад слова культ.
Падман хутка ўздыме буру,
Падніме народны бунт.
Ідзе барацьба з народам,
Што сцяг гістарычны нёс,
І верыў, што ёсьць свабода,
Што ёсьць у краіны лёс.
Ідзе барацьба з адзеннем:
Кашулю насіць -- табу.
Вар'яты краіну дзеляць,
Аб'едкі даюць рабу.
У лесе Лагойскім шэйхі
Будуюць сабе курорт.
Культ ставіць паўсюду вехі,
А нам закрывае рот.
Народ мой амаль прыгонны.
Народам кіруе культ.
Ён д'ябла адзеў пагоны,
Знішчае мой родны кут.
Пілуюцца нашы пушчы,
Вязецца на Захад лес.
Мы ўстанем,
Мы культ расплюшчым,
Каб ён больш да нас не лез.
08.08.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121081005250
Дзякуй!
Елена Ярошевич 11.08.2021 10:26 Заявить о нарушении