Пакуль мы ёсьць

Пакуль мы ёсьць -- Айчыне жыць.
Пакуль мы тут --
Айчына будзе.
Яна не страціць больш мяжы --
Старыя межы верне людзям.

І стане родным нам Смаленск.
І будзе Бранск прымаць нас шчыра.
Айчына ўзнімаецца з кален,
Свабоднай стане ўся Айчына.

Бо мы народ! Мы здольны жыць
І будаваць свой дом прыгожы.
Не страцім мы сваёй мяжы --
Аб гэтым сёння дбае кожны.

А той, хто думае інакш --
Вучыся жыць у беларусаў.
А калі не -- дык ты ж не наш --
Цябе прывабіла спакуса.

Як гаварыў калісьці Сыс:
Такім як ты -- няма тут месца.
Мы збожжа сеем, а не рыс
І песцім Беларусь ля сэрца.

10. 08.2021. Заслаўе.


Рецензии