Пра моцнае
ворагу
Там, дзе цяпер ты гінеш,
па табе не паставяць помніка
і піянеры ў гальштучках ня прыйдуць аддаць салют,
усё, што ты атрымаеш - гэта ганебны фініш
і добра, калі на могілках 2 на 2 глыбінны рэдут...
Ты моцны ня гвалтам,не
(да гвалту рыхтуюцца ўсе, гвалтам нікога ня зьдзівіш).
Сіла твая ў тым,
н а ш т о ты гатовы пайсьці
у барацьбе за сваё,
і д а ч а г о
ты
гатовы.
х х х
Беларусь...Як няпройдзены шлях,
як усход,што ніяк не заднее,
як для ворага вусьцішны жах,
як чаканьне Падзеі!..
Свидетельство о публикации №121081004078