Эрас

x             x            x
Так,крызіс,здаецца,праходзіць,
вяртаецца ў жылы энэргія супраціву;
рок-н-рол спамагае зараджаць кулямётныя стужкі радкоў,...
і ўжо палец дрыжыць ад нясьцерпу
ўтачыць язычок курка ў палонку цаўя -
хай язык ствала вылізвае кулямі словаў
апошнія кроплі жыцьця...
 
х х х

Памятаеш,як на запалярных імхах
цела тваё вялікае стомлена цалаваў,
памятаеш,ня дзеля прыліку...
язык мой на ўлоньні тваім палаў.

Ня думай,як прыйдзе час разьвітаньня,
успомні сына,бацьку ягонага і мяне,
- таго, хто даў табе крышку каханьня
перш,чым аддацца дарэшты вайне.

Памятаеш хіба маленькія жоўтыя кветкі
на гары Кайзэрвардэн
і жоўты пылок на вуснах,і як ты ў ролі німфеткі
бярэш і песьціш гульліва мой такі шматзарадны?..

Ну ясна,ясна, што цяжка занурыцца ва ўспаміны,
калі навокал сумныя кветкі жыцьця цьвітуць,
і ўсё ж мы перажылі з табою эксклюзіўныя нашы хвіліны,
няхай цяпер іншыя нашы прыблізнае перажывуць...


Рецензии