Жнiвень пахмурны над садам вiсiць...
“Жнівень пахмурны над садам вісіць…”
Гэты радок я пісаў сто разоў.
Жнівень мой спіць. Можа, верасень сніць?
Не разгадаць яго жнівеньскіх сноў!
Жнівень слязлівы над садам вісіць…
Як прачынаецца, плача ён зноў.
Хоча душа мая жнівень той піць,
Каб наталіцца мелодыяй слоў
Жніўня майго, што над садам вісіць
І да якога сумеў я дажыць.
09. 08. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121080903716