Шчодрае сэрца
Адкрытае сэрца, пачуццяў цяпло,
Заўсёды ў турботах, клапотах, як птах,
Трымаць ты не здольна нi крыўду, нi зло.
Да сэрца прымаючы кожнага боль,
Так блiзка, пакутуе моцна душа.
Над родненькай злiтуйся, трошкi дазволь
Праменьчыкаў шчодрых ды жменьку святла.
Гасцiннасць, сардэчнасць варожаць дабром
Парадай сагрэты i сын, i сусед.
Як птушкi, злятаюцца родныя ў дом,
Нясуць пажаданняў шыкоўны букет…
Свидетельство о публикации №121080901654
Мария Мучинская 09.08.2021 14:23 Заявить о нарушении