Беларуская глухмень
Спяць запаведныя лясы.
Там на ўзлессе – колькi зроку –
Квiтнеюць сцiпла верасы.
Там дыхаць цяжка на балотах,
Кагосьцi кнiгаўка заве,
А бусел у чырвоных ботах
Павольна ходзiць па дрыгве.
Там думы-ветры ў дубраве
Пяюць пра старыя гады…
І ўвесь наш лёс на самай справе
Празрысты – так, як шкло вады.
А ўвечар зорка залатая
Да ранку суправодзiць нас,
І дзень мiнулы дзень прадляе,
Нiбы спынiўся рух i час.
Свидетельство о публикации №121080705742