Дарослая калыханка

Мой сябра!Няхай Бог Марфей
Табе салодкі сон навее,
Каб ажыла ў душы надзея,
Што жыццё стане цікавей!

Што, як казаў сам Саламон:
"Усё праходзіць! Пройдзе й гэта."
Зіма адступіць, зноўку лета
Падарыць нам купальскі сон!

Падарыць раннія світанні
І белае чаромхі дым,
Дзе і старым і маладым
Сны будуць сніцца аб каханні.

Дзе ў белым кужалі туману
Счаруе песняй салавей
І  бляск вачэй, і ўзлёт брывей,
І  слодыч губ, і выгін стану.

Няхай жа сніцца дзіўны сон
Нам праз гады і праз граніцы!
Хай сполах ранішняй зарніцы
Пачаткам стане светлых дзён!


Рецензии