Пад сьцягам Свабоды

Мы жадаем усе перамен.
Мы яднаемся дзеля жыцьця.
Бо жыцьцё -- гэта сонца прамень:
Беларускай надзеі працяг.

Нашы сэрцы пяюць Беларусь.
Нашы крокі абуджваюць час.
Сьцяг Свабоды я ў рукі бяру,
Каб яна не пакінула нас.

Разьвівайся, над мужнасьцю, сьцяг!
Да Свабоды народ мой вядзі.
Хопіць жыць на Радзіме ў гасьцях! --
Мы гаворым усе, як адзін.

Нашы сэрцы пяюць Беларусь.
Нашы крокі абуджваюць час.
Сьцяг Свабоды я ў рукі бяру,
Каб ён мары людзей павянчаў.

Мы -- адважны і мужны народ
Працавітай і вольнай зямлі,
Што ўзрасьціла сыноў-змагароў
І дачок, каб красою слылі.

Нашы сэрцы пяюць Беларусь.
Нашы крокі абуджваюць час.
Сьцяг Свабоды я ў рукі бяру,
Каб яна прывітала ўсіх нас.

04.08.2020. Заслаўе


Рецензии
Цудоўныя радкi! Шчыры дзякуй!

Елена Ярошевич   05.08.2021 11:24     Заявить о нарушении
Дзякую, Алена))

Валерий Познякевич   12.08.2021 18:10   Заявить о нарушении