***
Тут гіры пераважваюць жыццё.
Куды не кінься -- здзекі ды знявагі
І годнасьці зламанай пачуццё.
Браты, так жыць я ворагу не зычу! --
Знішчае цар і веру, і народ...
Ізноў Радзіма нас гукае, кліча,
Яна змушае крочыць у паход.
Калі ж да вёскі той ганец даскача ,
Што кліч Пагоні з граматай вязе?
Балоты на шляху ляглі, няўдачы, --
Губляе конь і ў сіле, і ў вазе.
Маўчыць кароль,
што вершніка 'адправіў
З той граматай, якой я не чытаў..
Ідзе гульня. Ідзе гульня без правіл.
Тут плавіцца сумленне, як метал.
Вы меркавалі, будзе ўсё іначай? --
Тады я дам параду для жывых:
Увесь народ складана перайначыць,
Прасцей узяць, і даць цару пад дых.
А што далей? -- знаёма бабе Лідзе:
Вядома тым, хто Венскі ладзіў баль...
Мы ўсе жывём, нібы у Чырвонай кнізе:
Няма ў ёй мовы. Памірае край.
29.07.2020. Заслаўе.
Свидетельство о публикации №121080204439
А баба Лiда з Вашага верша марыць аб iншых рэчах.
Дзякуй!
Елена Ярошевич 05.08.2021 09:47 Заявить о нарушении
Валерий Познякевич 05.08.2021 11:08 Заявить о нарушении