Дождж

Сёння з неба праліўся дождж.
Гэта значыць -- мы будзем жыць.
Зноў вадой папаўнее Сож.
Пацячэ рака, пабяжыць.

Будзе Прыпяць змываць лазу,
Будуць чаплі ў вадзе стаяць.
Гром спалохаў маю казу --
Яна стала не так бляяць.

Хмара доўга шукала Лань,
Праплыла праз увесь Грычын,
А калі слязу праліла --
Адышла у ноч на спачын.

30.07.2021. Заслаўе


Рецензии