Гостинница Москва
28 чэрвеня 1942 года.
Янка Купала
Гасцініца “Масква”, але не гасцінна .
Крывавая вайна другі год.
Навісла фашысцкая павуціна.
Прыгнечаны горам паэт і народ.
Уваход парадны. Шосты паверх.
Падлога вестыбюля чырвоная, як арабіны.
Паверыць цяжка, ніхто не абверг,
Што знішчыць магчыма за паўхвіліны.
Паверыць цяжка і сёння не веру,
Трагічная смерць заўсёды туманіць.
Хто скінуў з жыцця паверху?
Каго ён уцешыў, не зманіць.
Ясеніна знайшлі ў “Англетэры”,
Туды не прыходзіў, забітага прывезлі.
Маякоўскага - у пад’ездзе кватэры.
Сяргея Палуяна ў Кіеве павесілі.
Шосты паверх, лічба ад ліха.
Даруйце, не ўбераглі, Іван Дамінікавіч.
Хай будзе зямелька мяккай і ціхай,
Зямны паклон ад маіх Калінкавіч.
Свидетельство о публикации №121073105548