Без рассечаных рудбекiй...
Без рассечаных рудбекій –
Залатых шароў – не жыць!
З імі звязаны навекі,
Іх і там я буду сніць.
Буду сніць чароўны ліпень,
Мёд шароў тых залатых
І імкнуцца хоць бы крыху
Зноў пабыць сярод жывых…
31 ліпеня 2021 г.
Свидетельство о публикации №121073104054