Лiсты

Лiсты ад нас блукаюць, нiхто не скажа, дзе,
А вязнi iх чакаюць ад ранку кожны дзень.
Калi ж якi праб’ецца праз цэнзара муры,
Ад радасцi у сэрцы заззяюць лiхтары.
I ўзбудзiцца надзея - пакуты не здарма,
Цяпло у душы прыйдзе, i скончыцца зiма.
Уладзе усвядомiць ўжо час даўно прыйшоў -
Народ патрэбна знiшчыць, каб знiшчыць змагароў.
О колькi нам патрэбна ўсiм разам спраў зрабiць,
Каб у краiне вольнай у будучынi жыць,
Каб выйсцi з гэтай цемры i не вярнуцца зноў...
Ляцяць лiсты падтрымкi, удзячнасць i любоў.


Рецензии