Месячнае святло

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Вачам тваім я – лабірынт.
Тарчу ў душы я стрэмкай дужай.
Далонь, што прыкрывае бінт,
Шып помніць адзінокай ружы.

Пастаў мяне каля акна,
Ля шклянкі са святой вадзіцай.
Хачу я ў вечаровых снах
Зачараваннем там напіцца.

Падорыць месяц-брат прамень,
Што да плячэй Яе кранаўся.
Асветліць вуснаў яе цень,
Што і цяпер на мне застаўся.

Свядомасць мне пяшчоту фраз
Рамансам у душы спявае.
Дазволь матыў апошні раз
Даслухаць мне пад мараў зграю.

Наранку... вылі прэч ваду!
Ты здзейсніць гэта права маеш.
Я вып'ю ноч і ў ноч пайду…
Без месяца не адшукаеш.
 
               
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/31/3430


Рецензии