Любiць паэта нялёгка

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Паэта цяжка палюбіць.
Душа ў пакутлівым святле.
У думках ён штодзённасць кпіць.
Ён быццам побач, быццам не.

Паэта цяжка зразумець.
Схаваны ён паміж радкоў.
Ён – рукі ў неба – каб паспець
Адчуць свой парастак між слоў.
 
Ад зорак сілу ён бярэ,
Сусвету чуе галасы,
Будуе шчасце без дзвярэй.
І з Музай у пошуках красы.

Не лёгкі з ім жыццёвы шлях,
Паэта цяжка палюбіць.
Цяжар ад факту на грудзях –
Ён вечна з кімсьці мусіць быць.

               
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/31/3343


Рецензии