Думкi-разважаннi
Тым саладзей кахання ўспаміны
І бляск вачэй чароўнае дзяўчыны,
І ў яе ласках ціхіх забыццё!
Чым змрок бліжэй, ясней тым пах мядовы
Вяртае памяць мне Яскравей вуснаў мёд!
І кожны дзень жарсцьлівых юных год,
Калі кахаць да беспрытомнасці гатовы!
Чым час бліжэй да вечнага растання,
Тым сутаргавей поціск любых рук
І тым пякельней жар сардэчных мук,
Балючай клятвы вечнага кахання!
Чым час бліжэй жаданае сустрэчы,
Тым нецярплівей ёй насустрач крок,
Калі каханне, сьмерці назнарок,
Само даводзіць,што яшчэ не вечар!
Свидетельство о публикации №121073004274