Не пакiдай мяне!
Леанід Пранчак
Разыходзяцца нашы сляды назаўжды.
Гарады і гады паміж намі.
А на сэрцы зіма, а ў душы халады.
І наўрад ці мы будзем сябрамі.
Не пакідай мяне! Наўкола
Туман і цемра золкай ночы.
Не пакідай! —
Прасіў мой голас.
Не пакідай! —
Малілі вочы.
Я не веру у немагчымасць нашых сустрэч.
Ты аб мой недавер не паранься!
Не пярэч маім вуснам і словам маім не пярэч.
Калі ласка, застанься, застанься!
Не пакідай мяне! Наўкола
Туман і цемра золкай ночы.
Не пакідай! —
Прасіў мой голас.
Не пакідай! —
Малілі вочы.
Разыходзяцца нашы шляхі назаўжды.
Незагойнаю ранай расстання
Застаюцца на сэрцы рубцамі сляды
Ад абцасаў твайго даравання.
30.07.2021
Свидетельство о публикации №121073001629