Пакiнутыя хаты

О, колькі іх, пакінутых, стаіць
У сумнай і самотнай цішыні…

Іх лашчаць зрэдку пасівелыя вятры,
Якія нібы з кніжак завіталі, з даўніны…

У ліпені ліюцца ліўні,
Са страхі
Сцякаюць на зямлю, нібыта слёзы…

Жаўцее-ападае ліст з бярозы…

І фарбамі, што ўлетку весела вясёлка апранала,
Малюе восеньскі пейзаж нябачная рука
Адзінага у свеце мастака,

Ды толькі радасці ў пейзажа мала…

Штогод
Пад Новы год
Абрусам белым, нібы стол,
Зіма ўсцілае ўсё вакол.

Але слядоў гаспадароў няма на белым снезе.

Вясною жаўрукі ў блакітным небе
Курлычуць і ляцяць дамоў.
Няма нікога толькі на парозе.

Натоўпам у хаціне цішыня.

Сумуе без руплівых рук зямля.

Вось толькі Сонца
Кожнай раніцы,
Нібыта на парадзе,
Праводзіць пераклічку кінутых у адзіноце хат.

І ў позірках даўно забыўшых пра святло жытла акон
Нібы чытае жорсткі прыгавор,
Які ім вынесены быў без адваката.

Шукае Сонца паратунку хатам.


Фота: Уладзімір Сцяпан (Беларусь)


Рецензии
Щемит сердце, когда смотришь на такие дома. Раньше тут кипела жизнь и ещё помнятся жившие здесь люди... Как всегда, Ваши стихи пробуждают чувства и заставляют переживать. А это дорогого стоит...Спасибо, Любовь!

Жанна Улахович   30.07.2021 23:59     Заявить о нарушении
Спасибо, Жанна, за чуткость и отзывчивость!
С поклоном,

Люба Солошина   03.08.2021 09:05   Заявить о нарушении