Любовi дзiкунскi агонь
Леанід Пранчак
Навіслыя хмары нягоды.
Бясконцы пранізлівы дождж...
Прашу, не знікай назаўсёды.
Мы родныя душы усё ж...
Прыйдзі васільковым світаннем,
Бязладнаю ноччу прыйдзі,
Каб я не заўважыў вяртанне
І згадак былых не будзіў.
Зайграй, як іграла мне ўчора,
Прысядзь за маўклівы раяль...
Ды так, каб забылася гора,
Каб знік мой навязлівы жаль.
Спантанна, раптоўна, надрыўна
Любові дзікунскі агонь
Успыхне ў начы інстыктыўна,
Як сотні разоў да таго.
16 01.1988
28.07.2021
Свидетельство о публикации №121072902550