Пажаданнi Радзiме
Добрага дня табе! Добрых падзей!
Хай гэты дзень будзе Богам абраны,
Каб ашчаслівіць мільёны людзей!
Хай прынясе ён ім мір і свабоду,
Слодыч кахання і радасць сустрэчы,
Каб крыху стала лягчэй жыць народу,
Стала б усмешка на тварах
дарэчы!
Стала б дарэчы жыцце без турботаў,
Простыя радасці гульняў, спатканняў,
Дзе б не стаялі ахоўнікаў роты
І не ўзнікала б схавацца жадання!
Добрай раніцы край мой каханы!
Добрых падзей табе ў добрыя дні!
Хай жа загояцца скулы і раны!
Хай варажнечы затухнуць агні!
Свидетельство о публикации №121072902308