Жыць у згодзе, у ладзе з душой...
Жыць у згодзе, у ладзе з душой
Вельмі цяжка любому на свеце.
Толькі ранне адзвоніць імшой,
Як душу зноў агортвае вецер.
Цяжка жыць з апантанай душой,
Але й жыць без душы – апантана.
Кожны дзень пачынаю імшой,
Каб душы не гаілася рана.
28 ліпеня 2021 г., серада.
Свидетельство о публикации №121072804353