Неспатольнае нецярпенне
Леанід Пранчак
Ты прыйшла да мяне,
Каб вясці перамовы?
Калі ласка, але
Зранку лаяцца шкодна.
У кахання
Свая, невядомая мова.
Ці люблю я цябе?
Мне з табой проста добра.
Не крыўдуй за адкрытасць.
Гэта лепей за чэрствасць.
Не кідай мяне,
Голаў ускінуўшы горда.
Ты жадаеш пачуць
Неадкладна і чэсна:
Ці люблю я цябе?
Мне з табой проста добра.
Мой адказ цябе,
Мілая, не задаволіць.
Ты чакала інакшага.
Я уяўляю…
Ты жадала сваё
Нецярпенне спатоліць.
Калі ласка, але
Не пытай ці кахаю.
Свидетельство о публикации №121072701589