Сонца коцiцца з ранку да вечара...

***
Сонца коціцца з ранку да вечара,
Сонца коціцца так цэлы дзень.
Мне сумота душы забяспечана,
І блукаю я сёння як цень.

Мне сумота душы забяспечана,
І не сам вінаваты я ў тым.
Сонца коціцца з рання да вечара
Над прыроджаным сумам маім.

І блукаю я сёння засмучаны
Без прычыны, здавалася б, зноў,
Нібы верш, што душой не агучаны
І пакуль не знайшоў сабе слоў.

26 ліпеня 2021 г., Радашковічы


Рецензии