***

Якая трывожная ноч!
На небе -- ні поўні, ні зорак.
Халоднае неба, бы нож --
Радзіма пагружана ў морак.

Пануюць тут помста і здзек
Над тымі, хто думаў іначай.
Я збочыў з дарогі ў хадзе.
Я думак сваіх не зыначыў.

Калісьці вярнуся ў свой дом,
Да месцаў, дзе продкаў магілы.
Як шмат на зямлі гарадоў! --
Ды толькі адзіны мне мілы.

Ты чуеш мяне, стольны Мінск? --
Калыска свабоды і веры...
Трымаеш праўладны ты ціск:
Ламаюць тут здраднікі дзверы.

Жыву дзеля веры тваёй
Мая Беларусь, дарагая!
Пішу свае словы крывёй:
Сумленнем табе прысягаю.

У сэрцы надзея жыве,
Што прыйдзем мы хутка да волі.
І будзе шчаслівым наш век
Пад сцягам і гербам Пагоні.

25.07.2021. Заслаўе


Рецензии