***

Не маўчы, мой народ, не маўчы,
Калі белае робіцца чорным.
Мы павінны сябе зберагчы:
Захаваць свае веды і чоўны.

Нам усім па цячэнні плысці
Па рацэ, што люляла свабоду,
Беларусь падымаць па жыцці
І ствараць пераможную оду.

Чорны час выпрабоўвае нас:
Ён дыктуе свае нам умовы.
Ды агонь нашых сэрцаў не згас --
Мы ідзём да Айчыны, да мовы.

Мы вяртаем свой страчаны дом,
У якім прыжыліся вар'яты,
Што ўзрасцілі чырвоны фантом
Камунізму, што лёсам пракляты.

Не забудзем імёны сыноў,
Што гукалі праз краты свабоду.
Беларусь мы адродзім наноў:
Вернем сымбалі веры народу.

25.07.2021. Заслаўе


Рецензии