Легко тонуть в своих мечтах
Сасна жывіцай поўніцца ў бары.
Маланкамі палае неба грозна
Грымотнай перуновае пары.
Так лёгка патануць у ціхіх марах,
Калі начныя прыцемкі ўпраглі.
Расточак існага абудзіцца ў абшарах
У такі стваральны дзень сівой зямлі.
Век існавання часам свет не мучыць,
Ды дзесьці плачуць кнігаўкі на сход.
Жарэбчык жоўты небам ночы лучыць
На травы таямнічы дзікі мёд.
Свидетельство о публикации №121072502340