Над Айчынаю
Думкі млявыя, людзі -- за кратамі.
Доля цяжкая, доля маркотная
Мае думкі ўспамінамі кратае.
Над Айчынаю вера народная
Вырастае скрыжалямі годнасці.
Абудзіла нас песня паходная --
Мы ўсе разам ідзём да народнасці.
Над Айчынаю зорка прарочая
Асвяціла дарогу шчаслівую,
Каб па ёй да надзеі мы крочылі,
І ў малітве дзяліліся сілаю.
Над Айчынаю вочы заступніцы
Пазіраюць, каб правільна крочылі.
Аўфрасіння, за нас сёння рупіцца
І чытае малітвы прарочыя.
18.07.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121072404820