Нiчога не мяняецца на свеце...

***
Нічога не мяняецца на свеце:
Як жалі жыта, так і зараз жнём.
Карона зноў гуляе па планеце,
І мы у новым леце зноў жывём.

Сусед мой шчыры быццам з таго свету
З бальніцы маладзечанскай прыйшоў:
Жывы і рад, і радуецца лету,
Нібыта шчасце новае знайшоў.

Нічога не мяняецца ў прыродзе:
Як лес шумеў, так і цяпер шуміць.
І я стаю, як летась, у гародзе,
І ў небе гром, як некалі, грыміць.

24. 07. 2021 г.


Рецензии