Вадаспад нявеста у перу
Між малахітна-шэрых скал
Віецца срэбных водаў стужка.
З ножкі чароўнае пастушка
Змывае стому. Перавал
Цяжкі быў на шляху крутому,
Ды жарсць кахання яе звала,
Бо сэрца ў Педро начавала.
Яна ступала лёгка, смела
На камяні крутой сцяжыны,
Спяшала вельмі Грасіэла,
Хутчэй каб выйсці на раўніны,
Што атачалі Анды цугам
І выгіналіся паўкругам.
Па ўскрайку сельвы цёк ручай,
Што свідраваў гадамі скалы.
Утольваў смагу зазвычай
Ў ім ягуар, тапір, шакалы.
Стараўся выйсці з гор мінак
Да сельвы завідна аднак.
Жыло паданне між людзей
З часоў спрадвечных ад Ацтэкаў,
Жыве што ліха ў той вадзе
І срэбным зробіць чалавека,
Калі ён той вады кране,
Як сонца цемра праглыне.
Гарачы дзень згасаў якраз,
Наўкол плылі цыкадаў звоны
Прыбегла Грасіка ў той час,
Як рог маладзіка чырвоны
Апоші залаціў прамень
І на спачынак крочыў дзень.
Як белай ножкаю кранула
У стоме поўнай Грасіэла,
Яна ў імгненне і заснула
І срэбным стала яе цела.
Так і застыла там дзяўчына
І срэбнай стала ручаіна.
На досвідку, у ранні час,
Не дачакаўшыся дзяўчыны,
Шукаючы яе якраз
Педра прыйшоў да ручаіны.
Цёк стужкай срэбнаю ручай.
Бясконцым быў яго адчай!
З тае пары ва ўлонні гор
Ў вытоку срэбнай ручаіны
Шукалі ўсе да першых зор
Скарб срэбны беднае дзяўчыны.
Яна ж трымае там дазор,
Як вадаспад да гэтых пор!
Свидетельство о публикации №121072200368