Жарсць
Чаканне асалоды поўніць грудзі
І прытуляецца так целы цесна, важка,
Фантазія малюе мне, што будзе.
Фантазія малюе ўсё, што будзе.
Агнём салодкім апякаюць губы,
Мядовым сокам наліваецца маліна,
Два целы растаюць у рухаў блудзе,
Зліваюцца мужчына і жанчына.
Зліваюцца мужчына і жанчына.
Нямеюць вусны, губы ў пацалунку
Знікае свет, знікаюць час і сілы,
Шукае цела ў целе паратунку
У ціхіх словах: " Любая! Мой мілы!"
У ціхіх словах: " Любая! Мой мілы!"
Няхай праходзяць годы, пакаленні,
У небыццё злятаюць хай вякі,
Каханая ў каханага ўяўленні
Салодкай будзе дотыкам рукі!
Салодкай будзе дотыкам рукі,
Бо так хачу цябе, што цела ўсё палае,
Малюе вобраз твой маё ўяўленне,
Твая душа цнатліва ажывае
І ёй ва унісон маё натхненне!
Свидетельство о публикации №121072104393