Няма спакою
Перастану я вершы пісаць,
Ледзь прыду з асалодай на сход.
Кіну сшытак за мройную гаць,
Калі суму падпаліцца лёд.
Калі мэту жыцця здзейсніць лёс,
Знікне горыч бязвобразных дзён,
Калі з'явіцца фея нябёс,
Вобраз чый для душы мае плён.
...Не шукае спакою далонь:
Поўны дум і пакуты паэт.
Холад мук выбягае на скронь,
Дорыць вынік – сярэбраны след.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/20/7774
Свидетельство о публикации №121072007789