Ты у сэрцы маiм
Перад вачыма лісточак ляжыць.
Ручкай напісана простая фраза.
Варта зірнуць – і ўсё цела дрыжыць...
Стрэлкай секунднаю сэрца адразу.
Хоць безвыходнасць турбуе нутро,
Мне ад тых словаў памкненне святлее.
З літары кожнай я чую дабро,
Душу яно мне, як сонейка, грэе,
Што я – прычына сардэчных турбот,
Ведае добра лісток той самотны.
З ім я здзяйсняю свой часта палёт,
Мрою вярнуць каб у лёс незваротны.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/20/7661
Свидетельство о публикации №121072007676