***

Беларусы, беларусы,
Колькі мучыцца мы будзем?
У кватэрах ператрусы,
Быццам мы даўно не людзі.

Час звівае з нас вяроўку:
Пугай б'е па спінах нашых.
Гаварыць аб тым нялоўка,
Што жывём мы ў пастцы Сашы.

Не адужалі вар'ята
І ягоную сістэму.
Увагнула плечы хата,
Бы салдат пад час абстрэлу.

Дзесьці ў лесе, або ў пушчы
Куля ката нішчыць веру.
Мой народ стаў невідушчы --
Плаціць ён падаткі зверу.

Мой народ жыве маўчаннем:
Ён сказаць баіцца слова.
Па-над ім ёсьць цар, начальнік,
А цару не трэба мова.

У яго свае палацы,
Да якіх не падступіцца.
Рве народ жывот на працы --
Толькі вязням воля сніцца.

17.07.2021. Заслаўе


Рецензии
Сумна, але ж так i ёсць(.

Елена Ярошевич   11.08.2021 10:27     Заявить о нарушении