Раснiчка
Я часта думаю аб ёй,
Пакутуючы па над куфлем.
Няма ў шляху маім агнёў.
Я стомлены, ды не ад руху.
Пануе холад дня, туман.
Мільгаюць цені, ныюць скроні…
Нагадвае пра наш раман
Раснічка на маёй далоні.
Што па паголенай шчацэ
Ў душу патрапіла таемна.
У бурнай лёсавай рацэ
Любоў прыходзіць недарэмна.
Хай акіян залье сабой,
Аскепкі дзён пад гул цунамі!
Шчаслівы я, што п'яны ёй,
Што Бог нас закрануў рукамі.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/18/5555
Свидетельство о публикации №121071805560