Палоука
Срэбнаколеравы птах
Мовіў: «Шчасце не міне»…
Ды аднёс у суму гмах
Ён палоўку ад мяне.
Слыху з жорсткай той пары
Крок адной нагі, як здзек,
Пляск адной рукі ў двары…
Прывід я, ці чалавек?
Я падобны, як-ніяк,
На істоту, дзе-нідзе.
Мне палоўка, як сваяк,
У будзённай чарадзе.
Ад яе на сэрцы жар,
Мары ўсе – выключна з ёй.
Мо святы схаваны дар
У палоўцы той маёй?
Існую сягоння я,
Не ў рахунак груз турбот.
Мы, палоўка ты мая,
Будзем разам з году ў год!
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/18/5484
Свидетельство о публикации №121071805497