Белая птушка
Кастрычнік зноў іржу размазаў
Па кронах стомленых бяроз.
У роспачы душа адразу
Ад горычы мінулых слёз.
Пад восеньскія карагоды
Падстаў заплакаць шмат было:
На белай птушцы ў цень заходу
Маё каханне адплыло.
Абдымкі дужыя разлукі
Ўзялі надоўга ў свой палон,
Звязала бессэнсоўнасць рукі,
Сцяна паўстала, як праклён.
З усіх бакоў стаў быт пагрозай
Дзе ёсць усё і… пустата.
Імгненне развітання – проза,
У млечных мроях пекната.
Час пралятае хуткаплынна,
Гады змяняюць эры мрой.
Я не памёр рабом не слынным,
Лячыўся тым, што буду з Ёй...
Вунь Лістапад штось не ў гуморы:
Зіма настане да цямна,
А там мароз і снегу горы,
Ды будзе грэць мяне Яна.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/18/5402
Свидетельство о публикации №121071805424