Адцвiу чабор
Дзень скараціўся ў даўжыні.
Купалля ясныя агні
Ўзняліся ў неба, як ракета.
Пасьпелі ў хвойніках чарніцы,
Пасля дажджоў пайшлі грыбы.
Вакацый час і час касьбы;
І час, каб у жыццё ўлюбіцца!
Няхай пагрозаў вые вецер,
Плывуць залевы, град сячэ,
А што далей можам займеці?
Не ведае мой край яшчэ.
Цудоўны час начэй ліпнёвых,
Пара фатальнай варажбы.
Час для праектаў адмысловых,
Бо згіне край без барацьбы!
Свидетельство о публикации №121071803794