Разбудзi мяне сонейка
Прамянёчкам аблашчы вясеннiм,
Падары мне вясновы свiтанак,
Я стаю i малю на каленях…
Маё сэрца заснула ад крыўды,
А душа растварылася, знiкла.
Ашалелага ветра парывы
Наганяюць мне мукаў гарнiла…
Без пачуццяў: нямая, глухая,
Я прайду цераз горан жыццёвы,
Паступова я путы скiдаю,
Адкрываю да зорак засовы…
У маўчаннi маiм няма згоды,
А адказ на нiкчэмнасць, убогасць,
Што жывiць штучны вецер усходнi,
Ды дарэмна: так крах свой паскораць.
Свидетельство о публикации №121071803419