Жыве

Як жа можна тут крочыць далей?
Краты у вачах, седзіна у валах...
Наша маці сярод двух агней:
Дачка у змагарах, а сын у ваяках.

І не будзем больш тымі,
Кім раней былі мы.

Пр: Верым! Можам! Пераможам!
Бацька Нёман дапаможа.
Будзьма разам, беларусы,
"Жыве Беларусь!" на вуснах.

Бацька вернецца у хату хутчэй,
Матуля абдыме усіх сваіх дзяцей.
Вечарыны з сябрамі у дварах,
На плошчы наш бчб сцяг.

І не будзем больш тымі,
Кім раней былі мы.
Душой і сэрцам усім я
За Беларусь малюся!

Пр.
Выбачай брат, кут, родны край.
Будзе май, абдымай, жыві, жадай, сябруй, кахай.

Пр.
Верым! Можам! Пераможам!
У душы нашай будзе вясна.
Верым! Можам! Пераможам!
Беларусь у нас толькі адна.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →