Зябкi палон незямнога адчаю

ЗЯБКІ ПАЛОН НЕЗЯМНОГА АДЧАЮ
Леанід Пранчак

На развітанне я слоў не знайду.
Ростань мой боль незямны не спатоліць.
Я ад цябе назаўсёды пайду,
Каб не вярнуцца ніколі...

Пройдзе пакута, забудзецца злосць.
Клікаць каханне з нябыту – бяз толку.
Я ў тваім лёсе – здарожаны госць.
Госць выпадковы.
І толькі...

Ты дзесьці, ты з некім,
Але не са мной.
Позна цяпер мне прасіць спачування.
Каюся шчыра павіннай слязой.
І не шукаю сабе апраўдання.

Хмарнае неба асенняй журбы.
Зябкі палон незямнага адчаю.
Страціў цябе, душу страціў нібы,
Як цяпер жыць?
Я не знаю.

16.07.2021


Рецензии