Пiяныя песнi
Леанід Пранчак
Калі за гасцінным сяброўскім сталом
Мы разам на свята збяромся,
То душы наросхрыст тады, калі п’ём,
Спяваем тады, як нап’ёмся.
Развязвае чарка кандовы язык.
Калі талака заспявае,
Зрываецца голас ціхмяны на крык.
Травінкай душа ажывае.
Спяваць развучыліся, страцілі слых.
Забыліся матчыны словы…
Што песні? Калі нам даўно не да іх
У свеце ліхім і суровым.
Чые мы? Маўчанне. Няўжо не чые…
Нашчадкі азёраў і пашаў?
Спрадвечная памяць забыць не дае
Паходжанне боскае наша.
Калі за гасцінным сяброўскім сталом
Мы разам на свята збяромся,
То душы наросхрыст тады, калі п’ём,
Спяваем тады, як нап’ёмся…
Свидетельство о публикации №121071602119