Пахне чабор
Ходзяць бясконцыя срэбныя хвалі .
Пахне чабор аб свабодзе і волі,
Што нашы продкі крывёй здабывалі.
Пахне чабор. Водар сіняй смугою
Генную памяць жывіць, калыша:
Сосны на ўзгорак узбеглі гурбою,
Сонцам напоена хвойная ціша.
Пахне чабор. Прачынаюцца мроі,
Казкі-паданні каханай матулі
Пра інсугентаў, што леглі пад хвоі,
За незалежнасць Радзімы заснулі.
Пахне чабор. Па жытневаму полі
Коціцца водар яго быстрацечна
Песні паўстанцаў аб долі і волі,
Як пах чабору лунаць будуць вечна!
Свидетельство о публикации №121071500190