О, лета!
Як шчыра ззяе краявід!
І сонейкам яно сагрэта
Ды ў промнях весела зіхціць!
Суніцамі салодка пахне,
Казыча ветрыкам мой твар,
А часам громам моцна жахне,
Пагоніць хмары да імшар!
Пральецца ліўнем касабокім,
І вільгаццю напоўніць ўсё,
Пасля разыдуцца аблокі,
Зноў сядуць птушкі на галлё.
Іх спеў запоўніць наваколле,
Рамонкі весела зірнуць,
Усміхнуцца васількі на полі,
Званочкі ціхенька кіўнуць.
Свидетельство о публикации №121071404830