На любоуным фронце
На любоўным фронце вірус
Нам прышчэплены даўно:
Каб каханых не пакінуць,
Бачыць толькі праз акно
Поле, дзе адныя міны,
Што Амур паклаў на цвердзь.
На пачуццяў успаміны
Трэба пільна нам глядзець,
І сувету час спакусы
Не парушваў каб закон.
Хай гучыць: «Кахаю!» – з вуснаў,
Ран душэўных льецца стогн.
Будзем чуць мы кананады
Ад жывых амурных мін!
Гэта лепш, чым ад снарадаў
Мець варонак сумны клін.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/14/3772
Свидетельство о публикации №121071403780