Маё дзяцiнства
Гарачай таўканіцаю з пячы!
Вярнуцца мне б туды хоць на хвілінку,
Каб асалоду тую зберагчы.
Калодзежнай вады напіцца ўдосталь,
З вядра, без кубка-гэта дзіўна так!
Цяпер між мною і дзяцінствам - ростань,
Але я памятаю гэты смак!
Зялепухі заўсёды елі ўпотай,
Шукалі большых-тыя ўсё ж смачней!
І з'еўшы іх на лаўцы каля плота,
Агрызкі кідалі ад хаты каб далей.
На поле мы хадзілі за гарохам,
Па сумцы дзве яго мы валаклі.
Было нам гэта весела і лёгка.
А як любілі есці мы струкі!
Зялёны агрэст жменямі мы елі,
Я памятаю, як сварыўся дзед:
"Ён кіслы, дзеці, кіньце! Хай даспее!"
Здавалася, што чуў яго ўвесь свет.
А хлеб, што з цукрам, як мы ўсе любілі
Ды бабку, што з патэльні ды з пячы!
З табою нас дзяцінства разлучылі,
Але ўспаміны буду берагчы!
Свидетельство о публикации №121071403143