Вясковае дзяцiнства

Было ў мяне вясковае дзяцінства,
Вясковыя канікулы былі.
Люблю я гэты ціхія мясціны,
Дзе з працай хутка праляталі дні.

Мяне будзіў спеў пеўня летнім ранкам,
Або я чула:дзед кляпаў касу.
І мы хутчэй выскоквалі на ганак,
Каб чуць бабуліна:"Ужо малако нясу!"

Знаёма бураковае мне поле,
Куды мы з цяпкамі праз вёску доўга йшлі,
Хоць нылі мы,што цяжкая ў нас доля,
А ведалі:праполак будзе тры!

Мы ведалі:ужо ў лесе ёсць чарніцы,
Мы ведалі,што трэба іх збіраць.
Насілі ад калодзежа вадзіцу,
Стараліся бацькам дапамагаць.

Кароў таксама пасвіць памагалі,
Варочаць сена,і стагі рабіць.
Цяпер мы ўсе даўно павырасталі,
А гэтага дзяцінства не забыць!!!
 
Хапала часу пасядзець на лаўцы,
Пажартаваць ды песні паспяваць,
Схадзіць у суботу вечарам на танцы,
Ды яблыкаў чужых уначы нарваць.

Вясковае было маё дзяцінства,
Вясковае юнацтва ўжо прайшло,
Калі вяртаюся ў гэтыя мясціны,
Заўжды на сэрцы лёгка і цяпло!


Рецензии