Лiпень, лiпень, мой чароуны лiпень...
Ліпень, ліпень, мой чароўны ліпень,
Жаркіх флёксаў тонкі арамат.
Першы лісцік згубіць вішня, хліпне,
Не вярнуць паўліпеня назад!
Ліпень, ліпень, мой чароўны ліпень,
На Пятра і Паўла – агурок.
А пасля нам ліпень шчэ насыпле
Агурочкаў торбу і мяшок!
Ліпень, ліпень, мой чароўны ліпень,
Ад цябе схаваюся ў цянёк.
А да сэрца туліцца і ліпне
Незабыўны ліпеньскі дзянёк!
12. 07. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121071202658