Колыбель детства
І светлай юнацкай вясны,
Твае працавітыя ранкі
Будзілі салодкія сны.
Тут змалку знаёмыя сцежкі
Аздоблены пахам жытоў.
Сінеюць валошкаў усмешкі,
Гарчыць смак сівых палыноў.
І слухае сцішана поле
Таемную песню вятроў…
А думкі імкнуцца міжволі
У цень пастарэлых садоў.
Няспелая свежасць ранетаў
І траў свежаскошаных пах
Калышуць тут даўняе лета
На сонейка цёплых руках.
А там, за пагоркам, узлесак
Вартуе дыван з верасоў.
Маленькая вёска Залессе --
Куточак хвалюючых сноў.
Свидетельство о публикации №121071101218