Цвiце чабор
У наваколле ветрык вее.
Ён гоніць адзіноты страх,
Каб ажыла жыцця надзея.
На небе сонейка без хмар.
Фата- маргана ад спякоты.
Смуга падзей і горыч мар-
Крутыя лёсу павароты
Люляюць срэбныя жыты
На хвалях водар чабаровы
І вечар мякка- залаты
Нам раны душ гаіць гатовы
Я спадзяюся, прыйдзеш ты
І будуць новыя сустрэчы,
І ўзыйдзе ранак залаты
З вясёлкай роснаю дарэчы.
Малюе памяць гонкі бор
І ход падзеяў быстрацечны:
Бо пахне сонейкам чабор -
Каханых вуснаў пах адвечны!
Цвіце чабор. Мядовы пах
У наваколле ветрык вее,
З ім паўстае, як Фенікс-птах,
Дрыготкая сустрэч надзея!
Свидетельство о публикации №121071000079